Szorstki i miękki, modlitewny i ziemski. Twórcy zabierają widzów w podróż do świata białoruskich szeptuch i znachorek – kobiet, które leczyły słowem, szeptały na wodę, ogień i zioła. Punktem wyjścia do spektaklu stało się dziewięcioletnie badanie fotografa i antropologa Siarhieja Leskiecia. Jego fotografie i zapiski terenowe przekształciły się w książkę, wystawę, a następnie – w teatralne dzieło.
„Szept” tworzy na scenie przestrzeń rytuału, w której każdy widz staje się świadkiem czegoś świętego i ukrytego. Wszystkie postacie pięciu szeptuch odgrywa jedna aktorka, wcielająca się kolejno w bohaterki: starsze kobiety leczące strach, oczyszczające wodą, chroniące domy przed piorunami czy chrzczące dusze nienarodzonych dzieci.
Czerwona nić obecna w spektaklu staje się jednocześnie znakiem ochrony, nicią życia i drogą między przeszłością a teraźniejszością. Minimalistyczna scenografia, teksty oparte na dokumentalnych relacjach i bogactwo dźwięków tworzą intensywne duchowe doświadczenie. To szept, którego nie można przekrzyczeć – bo płynie z głębi.
«Шэпт» — гэта тэатральная замова, у якой галоўным інструментам з'яўляецца голас: моцны і ціхі, гладкі і шорсткі, малітоўны і зямны. Спектакль пераносіць гледача ў свет
беларускіх шаптух і знахарак — жанчын, што лячылі словам, нашэптвалі на ваду, травы, агонь. У аснове пастаноўкі — дзевяцігадовае даследаванне фатографа і антраполага Сяргея Лескеця. Спачатку гэта былі фотапартрэты і дзённікавыя нататкі, якія перараслі ў кнігу, выставу і, нарэшце, у сцэнічнае дзеянне. «Шэпт» стварае на сцэне рытуальную прастору, дзе кожны глядач становіцца сведкам сакральнага. Гераіні спектакля — пяць шаптух, кожную з якіх увасабляе адна акторка. Яны лякуюць страх, ачышчаюць вадой, абараняюць хаты ад маланкі, хрысцяць душы ненароджаных дзяцей. Чырвоная нітка, што з'яўляецца падчас дзеі, злучае рытуал, памяць і жыццё, ствараючы ахоўны знак на сцэне. Мінімалістычная сцэнаграфія, дакументальныя тэксты, гукавыя вобразы і жывы голас ператвараюць спектакль у духоўны досвед — далікатны, але моцны. Гэта шэпт, які нельга перакрычаць, таму што ён гучыць з глыбіні.